- знаймя
- знамя (знаме, знаймя) 1. знак, метка, насечка, кляймо; знамя бортное — уласніцкі знак на борці; 2. участак зямлі, які належыць аднаму гаспадару і мае межавы знак; 3. які-н. знак на целе чалавека (сіняк, шрам, радзімка); 4. сімвалічнае адлюстраванне чаго-н.; знамя небесное — знак задыяка; 5. дакумент, змацаваны пячаткай або подпісам афіцыйных асоб; 6. хрышчэнне, блаславенне, асяненне знакам святога крыжа; 7. сведчанне, прыкмета, доказ; прадвесце; 8. цуд, незвычайная з'ява; 9. воінскі сцяг
Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. - Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата». Укладальнікі: Прыгодзіч Мікалай, Ціванова Галіна. 1997.